Еўразвяз працягне санкцыі супраць Расеі



Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага звяза падоўжаць санкцыі ў дачыненні да Расеі тэрмінам на паўгода. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, рашэнне будзе прынята ў чацвер, 14 снежня, падчас саміту лідараў дзяржаў Еўразвяза.

ЕЗ, ЗША а таксама шэраг іншых краін увялі абмежавальныя меры супраць Расеі ў 2014 годзе, увязаўшы іх з далучэннем Крыма, а затым – з канфліктам на паўднёвым усходзе Украіны. У адказ Масква ўвяла забарону на экспарт харчавання з большасці краін, якія падтрымалі антырасейскія санкцыі.

lenta.ru