Еўразвяз працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расеі
Еўразвяз працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Яны падоўжаныя да сярэдзіны 2018 года. Абмежавальныя меры закранаюць энергетычны, абаронны і фінансавы сектары. Гэта працяг санкцыйных мер, пачатых 31 ліпеня 2014 года з-за анексіі Расеяй украінскага Крыма і пачатку расейскай агрэсіі на ўсходзе Украіны. У „чорны спіс” уваходзяць найбуйнейшыя расейскія кампаніі з дзяржаўным удзелам. Ім абмежаваны доступ на еўрапейскі фінансавы рынак. У Расею забаронена пастаўляць высокатэхналагічнае абсталяванне для здабычы нафты ў Арктыцы, на глыбакаводным шэльфе і сланцавай нафты.
Акрамя эканамічных санкцый Еўразвяз увёў персанальныя санкцыі супраць чыноўнікаў у Крыме і асобныя санкцыі супраць паўвострава.