Еўразвяз разгледзіць санкцыі супраць Беларусі 22 лютага
Прадстаўнікі краін Еўразвязу пры Радзе Еўропы 22 лютага разгледзяць новыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта сведчыць парадак дня сустрэчы.

“Рашэнне Рады і выканаўчы рэгламент пра абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і далучанасць Беларусі да расейскай агрэсіі супраць Украіны”, — гаворыцца ў адным з пунктаў парадку дня.
Раней старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведамляла, што Еўразвяз мае намер увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
