Еўразвяз: Трэба супрацьстаяць прапагандзе Крамля і ісламскіх экстрэмістаў



Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў змагацца з прапагандай Крамля і ісламскіх экстрэмістаў шляхам больш актыўнага яе выкрыцця і распаўсюджвання пазітыўнай інфармацыі аб ЕЗ, піша ВВС.

За рэзалюцыю-даклад «Аб інфармацыйнай палітыцы ЕЗ у супрацьдзеянні накіраванай супраць яго прапаганды трэціх бакоў», складзеную дэпутатам Еўрапарламента ад Польшчы Ганнай Фатыгай, прагаласавалі 304 дэпутаты. Супраць выказаліся 179, а яшчэ 208 устрымаліся.

У дакладзе ўтрымліваюцца ў асноўным заклікі да органаў ЕЗ і ўладаў краін Еўразвяза больш актыўна падтрымліваць — у тым ліку і фінансава — арганізацыі, якія займаюцца аналізам і выкрыццём дэзінфармацыі, а таксама незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў краінах на ўсход ад ЕЗ, у тым ліку і Расеі.

Падобныя рэзалюцыі Еўрапарламента не маюць сілы закона, а з’яўляюцца рэкамендацыямі выканаўчым органам ЕЗ.