Еўразвяз уводзіць візы для грамадзян ЗША



Еўрапейскі звяз увядзе візы для амерыканскіх грамадзян у 2021 годзе, паведаміла 9 сакавіка агенцтва CNN.

У матэрыяле гаворыцца, што цяпер для турыстаў з ЗША будзе дзеіць Сістэма аўтарызацыі ўезду ў Еўропу (ETIAS). Яна рэгулюе ўезд у Шангенскую зону. Віза будзе дзеіць цягам трох гадоў, абмежаванняў на колькасць паездак не будзе.

Падкрэсліваецца, што на дадзены момант амерыканскія грамадзяне могуць прыязджаць у Еўропу без візы на 90 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя