Еўразвяз увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі
У Бруселі сёння завяршаецца двухдзённы саміт Еўразвязу, у якім бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў 27 краін. Удзельнікі саміту заявілі, што Еўразвяз будзе надалей супрацьстаяць няспынным атакам з боку рэжыму ў Беларусі. Сёння на саміце абмяркоўвалася сітуацыя на вонкавых межах, выкліканая дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі.
На саміце адзначылі, што міграцыйны крызіс звязаны з дзеяннямі уладаў Беларусі, якія прывозяць мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, а затым штурхаюць іх праз мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўразвязе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: aa.com.tr
