Еўразвяз увёў санкцыі супраць 8 расейскіх грамадзян



Еўразвяз увёў санкцыі ў дачыненні васьмі грамадзян Расеі, якія спрычыніліся да канфлікту ў Чорным моры. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным часопісе Еўразвязу. 

У санкцыйны спіс трапілі расейскія маракі з караблёў «Изумруд», «Суздалец» і «Дон», якія ўдзельнічалі ў захопе ўкраінскіх суднаў і маракоў. 

У ліку асобаў, што трапілі пад санкцыі, контр-адмірал Сяргей Станкевіч, начальнік памежнага ўпраўлення ФСБ па Крыме і Севастопалю, а таксама капітан першага рангу Андрэй Шэін, намеснік начальніка ўпраўлення берагавой аховы ФСБ па Крыме.

Акрамя іх у спіс трапілі Аляксей Саляеў, Андрэй Шыпіцын, Аляксей Шатохін, Руслан Рамашкін, Сяргей Шчарбакоў і Аляксандр Дворнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя