Раман Якаўлеўскі: Санкцыі з боку Бруселя неадэкватныя і марудныя



Еўрапейскі Звяз пашырыў санкцыі ў дачыненні да РФ, пра гэта паведаміла агенцтва AFP. У санкцыйныя спісы трапілі яшчэ 15 грамадзян Расеі і Украіны, а таксама дзевяць прадпрыемстваў і дзевяць арганізацый. Рашэнне пра гэта прынята прадстаўнікамі 28 дзяржаў-сяброў ЕЗ.

Санкцыі з боку Бруселя неадэкватныя і марудныя, лічыць міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

– Вось зноў сёння санкцыі адцягнулі. Брусель, ну што Брусель, Кіеў жа афіцыйна папрасіў вайсковую дапамогу ў Злучаных Штатаў. На мой погляд, прысутнасць НАТА ва Украіне ўзмацняецца, у розных формах, але ж гэта не значыць, што там танкі НАТА павінны з’явіцца. Расея страціла Украіну назаўсёды – усё. Таго, што было, ужо не будзе ніколі.

Рашэнне пра ўвядзенне эмбарга на продаж зброі Расеі прынята пакуль не было. Наступнае пасяджэнне прадстаўнікоў краін ЕЗ, на якім будзе разгледжана магчымасць прыняцця далейшых санкцый, адбудзецца ў наступны аўторак.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя