Еўразвяз вырашае лёс санкцый супраць Расеі



Еўразвяз сёння абмяркуе падаўжэнне санкцый супраць Расеі. Гэтае пытанне стаіць на парадку дня саміту кіраўнікоў дзяржаў ЕЗ, паведаміў журналістам высокапастаўлены нямецкі службовец.

13 снежня прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявілі пра неабходнасць падоўжыць дзеянне абмежавальных мераў у дачыненні да Масквы. Паводле іх, прагрэсу ў рэалізацыі менскіх дамоўленасцяў па Украіне па-ранейшаму няма.

Эканамічныя санкцыі Еўразвяза супраць Расеі заканчваюцца ў канцы студзеня 2017 года.