Еўразвяз заклікаў менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў
На пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўразвяз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.
«Мы заклікаем менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў. У лік асоб незаконна і несправядліва пазбаўленых волі ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары «Вясны», судовы працэс над якімі пачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадамі пазбаўлення волі».
Таксама ў заяве адзначаецца, што Еўразвяз «па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне падтрымку яе грамадзянскай супольнасці і яго законнага імкнення да дасягнення еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».
Вясна