Еўразвяз здзіўлены стратэгіяй Расеі па вакцынацыі



Стратэгія Расеі па вакцынацыі ад COVID-19 выклікае здзіўленне, заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе DW.

 “Мы дагэтуль здзіўляемся, чаму тэарэтычна Расея прапануе іншым краінам мільёны доз сваёй вакцыны, але пры гэтым не дасягнула дастатковага прагрэсу ў вакцынацыі ўласнага насельніцтва”, — патлумачыла фон дэр Ляен падчас выступу ў Бруселі.

Яна нагадала, што Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) яшчэ не атрымлівала заяўку на рэгістрацыю “Спутник V”, і для яе падачы неабходна прадаставіць поўны пакет дадзеных. Раней EMA паведаміла, што давала расейскім распрацоўшчыкам навуковую кансультацыю і застаецца ў дыялогу з імі, каб „вызначыць далейшыя крокі”. У сваю чаргу, стваральнікі “Спутник V” сцвярджаюць, што падалі заяўку на рэгістрацыю вакцыны ў Еўразвязе.