Еўропа падтрымлівае Беларусь і беларусаў
У кулуарах пасяджэнняў парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства (Еўранэст), якія зараз праходзіць у Тбілісі, словы салідарнасці Беларусі выказаў спецдакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус.
– Дарагія сябры беларусы, мы з захапленнем назіраем за тымі падзеямі, якія адбываліся ў Менску, калі выйшлі людзі са сцягамі і плакатамі з лозунагамі супраць так званай той інтэграцыі, якую прасоўваюць два прэзідэнты Беларусі і Расеі. Самі людзі павінны вырашаць будучыню сваёй краіны. Таму мы будзем заўсёды з вамі. Мы разумеем тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І нам неабыякава тое, што адбываецца ў Беларусі.
Відэа са зваротам еўрапейскага палітыка выклаў у інтэрнэце сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які ў складзе беларускай дэлегацыі на Еўранесце. Палітыкі ў Тбілісі найперш для таго, каб да еўрапейскіх партнёраў данесці сапраўдны стан рэчаў у Беларусі і актуальную павестку дня. Беларусы ўдзельнічаць у пасяджэннях, а таксама сустракаюцца з палітыкамі асабіста, сказаў Максім Гацак з аргкамітэту па стварэнні БХД.
– Была размова з дакладчыкам у Еўрапарламенце па Беларусі Пятрасам Аўштравічусам. У яго дакладзе была закранутая сітуацыя з пратэстамі, была выказана падтрымка беларусам. А пра выбары было сказана, што ў гэтых выбарах прыкмет выбараў не знойдзена.
Восьмая сесія Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) будзе працаваць да 10 снежня ў Тбілісі. На сустрэчу запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Афіцыйная дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў не запрошаная з-за прызнання выбараў у Нацыянальны сход неадпаведнымі дэмакратычным стандартам.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя