Эва Копач пагражае Расеі дадатковымі санкцыямі



„Еўрапейскія і сусветныя лідары сочаць за тым, што робіць Расея ў сітуацыі пасля падпісання мірных пагадненняў Менск 2”, – сказала прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач каментуючы канцэнтрацыю войскаў у Калінінградскай вобласці, якая мяжуе з Польшчай, а таксама падвышаную актыўнасць расейскай авіяцыі:

– Пакуль гэта не нагода, каб зараз жа абвяшчаць трывогу. Думаю, што Расея робіць жэсты такога кшталту, каб перад асаблівай падзеяй, якой з’яўляецца надыходзячая Рада Еўропы 19-20 сакавіка, паўплываць на рашэнне Рады Еўропы. Гэта рашэнне будзе датычыць працягнення санкцый, бо калі не дойдзе да мірнага вырашэння і захавання паразумення Менск 2, то на Расею будуць накладзены дадатковыя, больш балючыя гаспадарчыя санкцыі.

На бліжэйшым пасяджэнні Рады Еўропы, якая пройдзе 19-20 сакавіка, зноў будзе закранацца пытанне ўзмацнення эканамічных санкцыяй у дачыненні да Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя