Эва Маралес уцёк з Балівіі ў Мексіку



Змушаны пайсці ў адстаўку прэзідэнт Балівіі Эва Маралес пакінуў краіну і вылецеў у Мексіку, якая прадстаўляе яму прытулак. „Эва Маралес знаходзіцца ў самалёце мексіканскага ўраду, які быў пасланы, каб забяспечыць яго бяспечную транспарціроўку ў нашу краіну”, – заявіў 11 лістапада кіраўнік МЗС Мексікі Марсэла Эбрард у Twitter.

Раней ўлады Мексікі паведамілі пра прадстаўленне Маралесу палітычнага прытулку. Мінсітр унутраных спраў Вольга Санчас Кардэра задаволіла адпаведнае хадайніцтва Маралеса, паведаміў Эбрард. Рашэнне прынята „з гуманітарных меркаванняў”, гаворыцца ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя