Эвакуацыя мірнага насельніцтва ў Сумах сарваная з-за танкавых абстрэлаў



На выездзе з горада працягваецца бой. У прыватнасці, паведамляецца пра абстрэл расейскімі танкамі, чуваць аўтаматную стральбу. На блок-пасце, дзе размяшчаюцца сілы мясцовай тэрытарыяльнай абароны, аўтамабільны транспарт разварочваюць назад у горад. Людзі, якія збіраліся з’ехаць з горада, пешшу з асабістымі рэчамі вяртаюцца ў Сумы.

Цяпер аўтобусы, якія прыбылі з Палтавы для эвакуацыі жыхароў Сум, адправіліся ў мясцовае дэпо камунальнага транспарту. Таксама паведамляецца, што Расея зрывае эвакуацыю насельніцтва і з Марыупалю.