ЕЗ абнародаваў спіс з 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі



У афіцыйным часопісе Еўрапейскага звяза 2 кастрычніка апублікаванае рашэнне Савета ЕЗ аб уключэнні 40 прадстаўнікоў уладаў Беларусі ў спіс асоб, на якіх распаўсюджаны санкцыі Еўразвяза.

У рашэнні адзначана, што 9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія „не адпавядалі міжнародным стандартам, былі азмрочаныя рэпрэсіямі ў дачыненні да незалежных кандыдатаў і жорсткім задушэннем мірных дэманстрантаў пасля выбараў”.

„11 жніўня 2020 года вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі выступіў ад імя саюза з заявай, у якой ацаніў выбары як несвабодныя і несправядлівыя. Таксама было адзначана, што неабходна прыняць меры ў дачыненні да вінаватых у гвалце, неабгрунтаваных арыштах і фальсіфікацыі вынікаў выбараў”, — гаворыцца ў дакуменце.

У санкцыйны спіс ЕЗ уключаныя:

Юрый Караеў — міністр унутраных спраў;

Генадзь Казакевіч — першы намеснік міністра ўнутраных спраў;

Аляксандр Барсукоў — намеснік міністра ўнутраных спраў;

Сяргей Хаменка — намеснік міністра ўнутраных спраў;

Юрый Назаранка — намеснік міністра ўнутраных спраў;

Хазалбек Атабекаў — намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;

Аляксандр Быкаў — камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС;

Аляксандр Шэпелеў — кіраўнік дэпартамента аховы МУС;

Дзмітрый Балаба — камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама;

Іван Кубракоў — кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама;

Максім Гамола — намеснік начальнік Маскоўскага РУУС Мінска;

Аляксандр Аляшкевіч — першы намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска;

Андрэй Галенка — намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска;

Аляксандр Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама;

Алег Шулякоўскі — першы намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама;

Анатоль Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама;

Аляксандр Астрэйка — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама;

Максім Міховіч — камандзір АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама;

Леанід Жураўскі — камандзір АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама;

Міхаіл Дамарнацкі — камандзір АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама;

Іван Сакалоўскі — пазначаны як дзейны начальнік мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна (у рэальнасці — былы начальнік, цяпер ЦІП узначальвае Яўген Шапецька);

Валерый Вакульчык — дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі, экс-старшыня КДБ;

Сяргей Церабаў — першы намеснік старшыні КДБ;

Дзмітрый Равуцкі — намеснік старшыні КДБ;

Уладзімір Калач — намеснік старшыні КДБ;

Алег Чарнышоў — намеснік старшыні КДБ;

Аляксандр Канюк — былы генеральны пракурор Беларусі;

Лідзія Ярмошына — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў;

Вадзім Іпатаў — намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама;

Алена Дмухайла — сакратар Цэнтрвыбаркама;

Андрэй Гуржы — член Цэнтрвыбаркама;

Вольга Дарашэнка — член Цэнтрвыбаркама;

Сяргей Каліноўскі — член Цэнтрвыбаркама;

Святлана Кацуба — член Цэнтрвыбаркама;

Аляксандр Ласякін — член Цэнтрвыбаркама;

Ігар Плышэўскі — член Цэнтрвыбаркама;

Марына Рахманава — член Цэнтрвыбаркама;

Алег Сліжэўскі — член Цэнтрвыбаркама;

Ірына Цалікавец — член Цэнтрвыбаркама.

У дакуменце адзначана, што гэтым пералікам дапаўняецца ўжо існуючы санкцыйны спіс, у які ўваходзяць Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка. На думку ЕЗ, яны датычныя да знікнення ў Беларусі апанентаў улады ў 1999—2000 гадах.

belapan.by