ЕЗ адменіць візавы рэжым з Украінай і Грузіяй



Грамадзяне Украіны і Грузіі змогуць без віз падарожнічаць у краіны Еўрапейскага звязу з сярэдзіны 2016 года, паведамляе газета „Die Welt” са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах Бруселя.

15 снежня Еўрапейская камісія апублікуе даклад з пазітыўнай ацэнкай намаганняў, якія Украіна і Грузія прыкладаюць для атрымання бязвізавага ўезду, піша выданне. Даклад стане фармальнай падставай для згоды краін-чальцоў ЕЗ на адмену віз.

Пры гэтым да вясны 2016 года Кіеў павінен прадэманстраваць поспехі ў змаганні з карупцыяй.

Калі рашэнне пра адмену віз ўcтупіць у сілу, грамадзяне Украіны і Грузіі змогуць свабодна ездзіць у Еўразвяз і заставацца там на тры месяцы кожныя паўгода. Адмена віз не мае на ўвазе права на працу ў ЕЗ.

З 2016 года бязвізавы ўезд у Еўразвяз могуць атрымаць і грамадзяне Турцыі. Урад краіны дамогся адмены візаў у абмен на забавязанні ўзяць пад кантроль сітуацыю з бежанцамі, якія бягуць з Сірыі.

Паводле meduza.io