ЕЗ канчаткова ратыфікаваў пагадненне аб асацыяцыі з Украінай
Еўразвяз канчаткова завяршыў працэдуру ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Гэта рашэнне зацвердзіў Савет ЕЗ у аўторак, паведамляе ўласны карэспандэнт Укрінформ у Бруселі.
„Гэта заключны крок працэсу ратыфікацыі, праз які ЕЗ і Украіна абавязаліся мець больш цесныя і доўгатэрміновыя адносіны ў ключавых сферах палітыкі. Гэта дасць магчымасць пачаць поўную імплементацыю пагаднення з 1 верасня 2017 года”, – заявілі ў ЕЗ.
Пытанне завяршэння ратыфікацыі і далейшай імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ лідары разгледзяць на двухбаковым саміце ў Кіеве 12-13 ліпеня.
