ЕЗ хоча штрафаваць за адмову прыняць уцекачоў
Еўразвяз можа ўвесці штрафы за адмову прыняць аднаго ўцекача. Як паведамляе газета “Financial Times”, Еўракамісія, магчыма, прапануе накладваць штраф у памеры 250 тысяч еўра за кожнага мігранта, якога адмовіцца прыняць якая-небудзь з краін ЕЗ.
Большасць краін Еўразвязу дамовіліся ўвесці квоты на рассяленне 160 тысяч уцекачоў на працягу двух гадоў, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызісную сітуацыю з масавым наплывам мігрантаў у Еўропу.
З улікам прапанаванага памеру штрафу Польшчы давядзецца заплаціць каля 1,5 мільярда еўра, каб не прымаць 6200 бежанцаў.
Славаччына, Вугоршчына, Чэхія, Польшча, Харватыя занялі антымігранцкую пазіцыю. Нелегальныя мігранты спрабуюць праз тэрыторыю гэтых краінаў дабрацца да больш багатых еўрапейскіх дзяржаў, такіх як Нямеччыны або Швецыя. У Нямеччыну толькі ў 2015 годзе прыбыла больш за мільён уцекачоў.
Паводле currenttime.tv
Фота AFP