ЕЗ хоча закрыць уезд у шэнгенскую зону на 30 дзён



Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала ўвесці 30-дзённую забарону на ўезд замежнікаў у шэнгенскую зону ў мэтах барацьбы з распаўсюдам каронавіруса.

Абмежаванні на паездкі павінны дзейнічаць цягам 30 дзён, але могуць быць працягнуты па меры неабходнасці, адзначыла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Пад абмежаванні не трапяць замежнікі, якія стала пражываюць у ЕЗ, чальцы сем’яў грамадзянаў ЕЗ, а таксама дыпламаты і медыкі.

reuters.com