ЕЗ крытыкуе ЗША за прыпыненне авіяспалучэнняў



Старшыня Еўрапейскай Рады і Еўрапейскай Камісіі – Чарльз Мішэль i Урсула фон дэр Ляен – выступілі з крытыкай рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра прыпыненне ўсіх авіяспалучэнняў з краінамі Еўрапейскай Шэнгенскай зоны.

Белы дом прыняў такое рашэнне ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

„Каронавірус – гэта сусветны крызіс, які не абмяжоўваецца ніякімі кантынентамі і патрабуе супрацоўніцтва, а не аднабаковых дзеянняў. ЕЗ крытыкуе той факт, што рашэнне пра забарону на выезд у ЗША было прынята ў аднабаковым парадку і без кансультацый”, – напісалі еўрапейскія чыноўнікі ў сумеснай заяве.

Яны адзначылі, што ЕЗ прымае рашучыя меры па абмежаванні распаўсюджвання віруса. З поўначы 13 сакавіка ўсе авіяспалучэнні з Еўропы ў ЗША будуць прыпыненыя на 30 дзён. Пра такое рашэнне, у сувязі з каронавірусам, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Беларускае Радыё Рацыя