ЕЗ можа прыняць і пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі



Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль пракаментаваў прыняты Еўразвязам 4-ы пакет супраць уладаў Беларусі і выказаўся наконт далейшага ціску на афіцыйны Менск.

Брусель дадаў у „чорны спіс” 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб. Што далей? Сектаральныя эканамічныя санкцыі. Напрацоўкі працоўнай групы ўжо ў канцы гэтага тыдня разгледзяць на саміце кіраўнікі краін Еўразвязу.

„Абмеркавалі і эканамічныя санкцыі, якія маем намер прыняць у хуткім часе, пасля саміта ЕЗ”, — сказаў Барэль па выніках пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўразвязу. Чакаецца, што гэта будзе ўдар па калійным, нафтавым і банкаўскім сектарах. Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі не выключае, што будзе прыняты і пяты пакет санкцый, паколькі ў Бруселі не бачаць іншага спосабу ўплыву „на дзеянні людзей, адказных за тое, што адбываецца ў Беларусі”.

ЕЗ, ЗША, Вялікабрытанія і Канада выступілі з сумеснай заявай аб увядзенні ўзгодненых санкцый. Таксама ў панядзелак да ўладаў Беларусі звярнуўся кіраўнік Еўрапейскайрады Шарль Мішэль. „Вызваліце ўсіх палітычных зняволеных, — Спыніце далейшыя рэпрэсіі. Пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог”.— напісаў ён у Twitter.

Беларускае Радыё Рацыя