ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць улад Беларусі
Еўрапейскі Звяз можа ўвесці ў дачыненні да ўлад Беларусі новыя санкцыі, пасля таго як Менск адправіў у турму дзьвюх журналістак за асвятленне пратэстаў.
Пра гэта паведаміла ў аўторак польскае інфармацыйнае агенцтва РАР са спасылкай на міністра замежных справаў Польшчы Зьбігнева Раў.
На жаль, сітуацыя ў Беларусі пастаянна пагаршаецца, таму, верагодна, будуць уведзены дадатковыя санкцыі. Спіс палітычных вязняў робіцца ўсё большы. Прынамсі, дзве беларускія журналісткі былі дададзены ў гэты спіс», — заявіў Раў.
