ЕЗ прыпыняе санкцыі ў дачыненні да Беларусі
У Люксембургу рада ЕС па замежных справах прыняла рашэнне прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.
Паводле слоў дзяржсакратара Францыі па еўрапейскіх справах Арлема Дэзіра, міністры дамовіліся пра прыпыненне санкцый, і гэта рашэнне будзе аформлена на працягу некалькіх тыдняў. Ён падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці санкцыі будуць неадкладна адноўленыя.
У сваю чаргу, прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч сказала БелаПАН, што Еўразвяз пакуль афіцыйна не вырашыў лёс санкцый у дачыненні да Беларусі.
Яна адзначыла, што беларуская тэма не абмяркоўвалася на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕЗ 12 кастрычніка, аднак вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні згадала пра прэзідэнцкія выбары, што прайшлі ў Беларусі, выступаючы перад міністрамі да пачатку пасяджэння.
Беларускае Радыё Рацыя
