ЕЗ узгадніў санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў



Пастаянныя прадстаўнікі краін Еўразвяязу ў Бруселі ўзгаднілі санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, паведаміла расейскае інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

Згодна з практыкай ЕЗ папярэдняе ўзгадненне санкцый не пацвярджаецца афіцыйна — абнародуецца ўжо канчаткова прынятае рашэнне.

У пачатку кастрычніка Еўразвяз увёў санкцыі да 40 асоб, датычных, на думку ЕЗ, да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў. Брусель заявіў, што санкцыі будуць пашыраныя, у тым ліку на Лукашэнку, калі сітуацыя не палепшыцца.