ЕЗ узгадніў сектаральныя санкцыі адносна Беларусі: нафта, калій, банкі



Еўразвяз узгадніў сектаральныя санкцыі адносна Беларусі – нафта, калій, банкі, а таксама па персанальных санкцыях адносна прадстаўнікоў уладаў Беларусі. У бліжэйшы панядзелак санкцыі мае ўхваліць Рада міністраў замежных спраў Еўразвязу. Пасля гэтага, на наступным тыдні, чакаецца іх афіцыйнае абвяшчэнне.

Міністры замежных спраў краінаў ЕЗ канчаткова ўхваляць рашэнне пра чацвёрты пакет санкцый падчас сустрэчы ў панядзелак, 21 чэрвеня, у Люксембургу. Асобы і арганізацыі, якіх тычацца новыя санкцыі, будуць у той жа дзень названыя ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская 20-22 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Бельгію і Люксембург. 

Беларускае Радыё Рацыя