ЕЗ выдзеліў Літве 30 мільёнаў еўра на пераадоленне міграцыйнага крызісу



Літва атрымала ад Еўрапейскай камісіі амаль 30 мільёнаў еўра дапамогі, звязанай з міграцыйным крызісам. Гэтыя грошы прызначаны для пасялення, адукацыі, навучання мігрантаў, аховы месцаў, дзе жывуць мігранты, інфраструктуры для прыёму і затрымання мігрантаў, працэдураў разгляду прашэнняў аб прытулку і іншага, даплатаў персаналу, які працуе з мігрантамі.

За час міграцыйнага крызісу ў Літву трапілі больш за 4100 нерэгулярных мігрантаў. Апошнім часам літоўскія памежнікі замест затрымання мігрантаў разварочваюць іх на мяжы назад у Беларусь.

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не прапусцілі ў краіну 47 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу па-за пунктамі пропуску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © REUTERS / JANIS LAIZANS