ЕЗ выступіў з заявай у гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі



„Еўразвяз высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з’яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею. ЕЗ аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы.

Мы заклікаем улады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў.

ЕЗ будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна, на іх шляху да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая б з’яўлялася часткай мірнай Еўропы”.

Крыніца: t.me/viasna96