ЕЗ заклікаў Расею вызваліць выкрадзенага ўкраінца Паўла Грыба



Еўрапейскі звяз заклікае Расею вызваліць усіх незаконна затрыманых грамадзян Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч, апублікаваным 10 студзеня.

„20-гадовы інвалід Павел Грыб, грамадзянін Украіны, быў выкрадзены 24 жніўня 2017 года ў Беларусі і затрыманы расейскімі ўладамі без якіх-небудзь дакладных абвінавачванняў, — адзначае Качыянчыч. — Еўрапейскі звяз чакае яго неадкладнага вызвалення і давання доступу да спецыяльнага медыцынскага лячэння, у якім ён мае патрэбу. Ва ўкраінскіх лекараў павінна быць магчымасць бачыцца з ім, пакуль ён застаецца пад вартай, як таго патрабуе нядаўняе рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека”.

Качыянчыч таксама адзначыла, што крымскататарскі актывіст Эдэм Бекіраў быў затрыманы 12 снежня 2018 года „пры ўездзе на Крымскі паўвостраў, незаконна анексаваны Расеяй”. „Бекіраў таксама мае патрэбу ў штодзённай медыцынскай дапамозе, улічваючы стан яго здароўя. Мы чакаем, што ён будзе вызвалены без прамаруджання і атрымае доступ да неадкладнай і належнай медыцынскай дапамогі”, — заявіла Качыянчыч.

Яна падкрэсліла, што ўсе незаконна затрыманыя грамадзяне Украіны, у тым ліку маракі, захопленыя Расеяй 25 лістапада 2018 года, павінны быць неадкладна вызваленыя. „Міжнародным назіральнікам за выкананнем правоў чалавека павінен быць дадзены поўны, свабодны і бесперашкодны доступ на Крымскага паўвострава”, — сказала Качыянчыч.

Пра знікненне на тэрыторыі Беларусі Паўла Грыба заявіў 28 жніўня 2017 года яго бацька, чалец грамадскага савета Дзяржпагранслужбы Украіны Ігар Грыб. Паводле яго інфармацыі, 24 жнiўня сын адправіўся ў Гомель на сустрэчу з дзяўчынай Таццянай Яршовай, з якой пазнаёміўся і меў зносіны толькі ў сацсетках. Дзяўчына нібыта павінна была прыехаць на сустрэчу з Расеі. Малады чалавек планаваў вярнуцца ў той жа дзень. Калі гэтага не адбылося, бацька выехаў на яго пошукі ў Гомель, дзе высветліў, што сын знаходзіцца ў вышуку па арт. 205 Крымінальнага кодэкса Расеі (тэрарыстычны акт), а ініцыятарам вышуку з’яўляецца ФСБ РФ па Краснадарскім краі (Сочы).

Яршова пазней прызналася журналістам, што сустрэча была ініцыяваная ФСБ.

У верасні 2017 года прадстаўнік украінскага МЗС паведаміў, што зніклы ў Беларусі Павел Грыб знаходзіцца ў СІЗА Краснадара.

У ліпені 2018 года ў Растове-на-Доне пачаўся судовы працэс над Грыбам, які доўжыцца да гэтага часу.

БелаПАН