Ежы Грыгенча: выбары ў пандэмію – злачынства
Гарадзенскі грамадскі дзеяч, актавіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча лічыць, што выбары падчас каронавірусу – гэта злачынства.
Кажа Ежы Грыгенча:
– Стаўленне да выбараў у пандэмію? Выбараў не павінна было быць, яны павінны быць перанесеныя. Тыя, хто пойдзе цяпер па кватэрах, толькі будуць разносіць заразу. Пытанне, што будзе на пікетах? Тое ж самае, ніхто не ведае, хто сядзіць і хто, прабачце, падыходзіць.
РР: А самі вы будзеце ўдзельнічаць у якой-небудзь кампаніі за якога-небудзь з кандыдатаў? Будзеце што-небудзь рабіць?
– Ну, калі прыедзе Канапацкая, за яе пастаю ў пікетах.
Пікетаў незалежных кандыдатаў у Гародні амаль не бачна. За апошнія дні адбыўся толькі адзін – яго ладзіў кандыдат ад БСДГ Сяргей Чэрачань.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ok.ru