Ежы Таргальскі: Змены ў Беларусі можа запусціць толькі Расея. Трэба карыстацца



Змены ў аўтарытарнай Беларусі можа запусціць толькі Расея, зазначыў у праграме “Госць Рацыі” польскі палітолаг і даследчык посткамунізму Ежы Таргальскі.

На думку эксперта, палітвязні Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі з’яўляюцца каталізатарамі грамадскага бунту, які мае быць кантраляваны Масквой. Аднак аўтэнтычным нацыянальным сілам трэба скарыстацца гэтай магчымасцю:

– Справа палягае на тым, каб выкарыстаць сітуацыю, якую могуць зрабіць расейцы, выкарыстаць для прыняцця кіраўніцтвам цэлым працэсам. Для паўставання новых сіл на Беларусі. Перашкодзіць гэтай аперацыі расейцаў, але скарыцца з таго, што яны зрабілі.

Таксама палітолаг зазначыў, што ў камуністычнай Польшчы спецслужбы выкарыстоўвалі грамадскі пратэст для замены кіраўніцтва партыі, але пры змяшчэнні Эдварда Герэка дынаміка стала занадта імклівай, і працэс пайшоў значна далей.

– Каб штосьці пачалося, каб пачаліся змены палітычных сілаў, павінен Лукашэнка сысці. Ён ёсць найвялікшым няшчасцем для Беларусі. Будзе Лукашэнка, Беларусь будзе гніць, распадацца, народ будзе бяднець, людзі будуць з Беларусі ўцякаць.

Палітолаг дадаў, што далейшае кіраванне Аляксандра Лукашэнкі азначае “смерць для дзяржавы і беларускага народу”.

Цалкам размова:

Вітаўт Сіўчык, Беларускае Радыё Рацыя

Фота telewizjarepublika.pl