Фейгін: Парашэнка і Пуцін дамовіліся аб вызваленні Саўчанкі



Прэзідэнты Украіны і Расейскай Федэрацыі Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб вызваленні лётчыцы, але пакуль невядома, калі і як гэта адбудзецца. Пра гэта заявіў адвакат украінкі Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін, перадае Новы час.

40_main

„Палітычная дамоўленасць паміж першымі асобамі Украіны і Расіі аб вяртанні Саўчанкі на радзіму дасягнута, але дэталі застаюцца адкрытымі – як гэта будзе зроблена і калі”, – сказаў Фейгин.

Паводле яго словаў, Саўчанка і двое расейскіх вайскоўцаў Яўген Ерафееў і Аляксандр Аляксандраў могуць быць вызваленыя па розных працэдурах.

„Ёсць такая версія, што Парашэнку прымушаюць памілаваць Ерафеева і Аляксандрава. Саўчанку расейскі бок збіраецца адпраўляць шляхам выканання канвенцыі аб выдачы асуджаных, каб яна фармальна адбывала пакаранне ва Украіне, нават разумеючы, што гэтага не будзе. Таму тут могуць быць разнастайныя гульні вакол гэтай гісторыі „, – дадаў адвакат.

Фота  EРA/UPG