Femen правялі акцыю супраць Лукашэнкі
28 траўня міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі сустракаўся ў Мадрыдзе з міністрам юстыцыі Іспаніі.
Актывісткі руху Femen не змаглі пакінуць візіт беларускага чыноўніка па-за ўвагай.
Напаўаголеная дзяўчына выйшла на акцыю перад каралеўскім міністэрствам юстыцыі з плакатам «Жыве Беларусь! Without Lukashenko!» І з надпісамі на целе на іспанскай і на англійскай мовах з заклікамі адстаўкі кіраўніка Беларусі.
