Фігурантам „справы патрыётаў” падаўжаюць следства



Паступаюць дадзеныя аб падаўжэнні тэрмінаў папярэдняга расследавання па справе «Белага легіёну». Пра гэта паведамляюць родныя затрыманых і праваабаронцы.

«Падоўжылі тэрмін следства яшчэ на 4 месяцы Андрэю, да 21.09. Няма словаў », – напісала ў Facebook Ганна Дундукова. Яе мужа, супрацоўніка МНС Андрэя Дундукова, затрымалі 22 сакавіка. Ён знаходзіцца пад вартай ужо два месяцы.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра „Вясна”, на 2 месяцы таксама падоўжанае расследаванне ў дачыненні да Уладзіміра Фёдарава.

Не выключана, што ў бліжэйшыя дні такую ​​інфармацыю паведамяць родным іншых фігурантаў – у многіх з іх мінае два месяцы з моманту затрымання.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у следчых ізалятарах зараз застаюцца 16 абвінавачаных па артыкуле аб масавых беспарадках. З іх толькі адзін чалавек, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не з’яўляецца фігурантам яшчэ адной, узбуджанай пазней, справы пра ўзброенае фарміраванне.

Усяго па справе аб масавых беспарадках праходзіць 35 чалавек, з іх 20 абвінавачваюцца яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні (па дадзеных на 11 красавіка).

У той жа час некаторым з абвінавачаных змененая мера стрымання, яны вярнуліся дадому.

tut.by