Фільм “Лукашэнка. Залатое дно” прызнаны экстрэмісцкім



Фільм блогера Сцяпана Пуцілы “Лукашэнка. Залатое дно” прызнаны экстрэмісцкім. Ён унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэннем суда Цэнтральнага раёну ад 10 чэрвеня.

Сёння Міністэрства інфармацыі апублікавала абноўленую версію спісу.

Фільм “Лукашэнка. Залатое дно” выйшаў на YouTube-канале 8 сакавіка і за гэты час сабраў больш за 6,5 мільёнаў праглядаў.

Беларускае Радыё Рацыя