Форум беларускіх дэмакратычных сіл у Варшаве
16-га траўня больш за 60 прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з розных краін прынялі ўдзел у першым дні форуму беларускіх дэмакратычных сілаў.
Мерапрыемства праходзіць у Варшаве. Актыў сабраўся, каб абмеркаваць беларускія вострыя праблемы і метады і вырашэння, кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Вера Хортан:
– Анатоль Котаў, Аляксей Ярахавец адзін з суарганізатараў, Валерый Цапкала, Вераніка Цапкала. Яны ўсе вырашылі, што нам трэба штосьці рабіць для нашага народу Беларусі, вырашаць тыя пытанні, якія ніхто пакуль не вырашае. Трэба пачаць з гэтага і для гэтага мы сабраліся. Мы паглядзім, што будзе. Такіх канферэнцый не было ўжо шмат гадоў.
Поўнасцю карэспандэнцыю можна паслухаць тут:
17-га траўня форум дэмакратычных сіл працягнецца. На форум не прыехалі прадстаўнікі старой апазіцыі, таксама не было нікога са штабу Святланы Ціханоўскай і з НАУ Паўла Латушкі.
Беларускае Радыё Рацыя