Форум у Вільні абмеркаваў імперскія амбіцыі Расеі



Форум свабоднай Расеі прайшоў у Вільні 9-10 лістапада. У другі дзень форуму прайшла дыскусія пра тое, ці магчымая рэалізацыя Крамлём «украінскага сцэнару» у Беларусі.

Адзін з удзельнікаў дыскусіі, беларускі палітык Анатоль Лябедзька выказаў перасцярогу, што шматлікія людзі і палітыкі недаацэньваюць падзею, якая мае адбыцца 8 снежня, калі запланаванае падпісанне праграмы эканамічнай інтэграцыі паміж Масквой і Менскам. На думку палітыка, гэтая падзея можа адбіцца рэхам і ў Кіеве, і ў Варшаве, і ў Вільні. Хоць пры гэтым Лябедзька не верыць у магчымасць паглынання Беларусі.

На яго думку, «Лукашэнка прыватызаваў уладу ў краіне, а Пуцін прапануе падзяліцца ўладай з ім. Узнікае канфлікт інтарэсаў, і Лукашэнка будзе абараняць свае інтарэсы». Акрамя таго, на думку Лябедзькі, Масква «не вытрымае другога беларускага фронту пасля першага ўкраінскага».

Беларускае Радыё Рацыя паводле dw.com