Фракцыю Кампартыі ў Вярхоўнай Радзе распусцілі



Кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў абвясціў пра роспуск фракцыі кампартыі ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання.

Адкрываючы пасяджэнне парламента, ён сказаў, што гэтая фракцыя налічвае ўжо менш за 23 дэпутаты.

„Аб’яўляю пра роспуск дэпутацкай фракцыі Камуністычнай партыі Украіны ў Вярхоўнай Радзе 7 склікання. Гэта гістарычная падзея. Я спадзяюся, што ніколі больш камуністычных фракцый ва ўкраінскім парламенце не будзе”, – заявіў Турчынаў.

Пазней ён абвясціў перапынак у Вярхоўнай Радзе да 11 гадзін.

Напярэдадні дэпутаты ўнеслі змены ў рэгламент парламента, якія дазволілі распусціць фракцыю КПУ.

24 ліпеня гэты закон ужо быў апублікаваны ў афіцыйным выданні „Голас Украіны”. Таму ён уступіў у сілу.

pravda.com.ua