Франак Вячорка: Лукашэнка становіцца ўсё больш таксічным
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра вынікі міжнароднай працы і пракаментаваў перамовы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся 16 чэрвеня ў Жэневе. Нагадаем, адной з тэмаў на перамовах была сітуацыя ў Беларусі.
Вячорка адзначыў, што «упершыню беларускае пытанне прагучала на такім высокім роўні і ў такім прынцыповым ключы. Вельмі важна, што Байдэн агучыў пазіцыю беларускіх дэмакратычных сіл, якую мы перадалі напярэдадні.
Лукашэнка становіцца ўсё больш таксічным і ўсё больш дарагім, у тым ліку для Расеі.
І было б наіўна думаць, што Крэмль не шукае альтэрнатыўнага сцэнару.
Мы працягваем рабіць тое, што і раней: мабілізаваць міжнародную падтрымку на карысць Беларусі, працаваць з нашымі суседзямі, ЗША, Еўразвязам, Украінай. Мы адкрыты таксама для кантактаў з Расеяй», – падкрэсліў Франак Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя
