Франак Вячорка: Нашая мэта — выбары сёлета



Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай дала прэс-канферэнцыю з нагоды абвяшчэння кампаніі «Галасаванне за мірны выхад з крызісу шляхам перамоваў». Галасаванне суткі да гэтага было запушчана на платформе «Голас». За першыя 24 гадзіны ў ім узялі амаль паўмільёна чалавек.

Дарадца Ціханоўскай у міжнароднай палітыцы Франак Вячорка падзяліўся прагнозамі: «Мы лічым, што перамовы павінны пачацца ў траўні. Да гэтага часу павінны адбывацца кансультацыі і экспертныя сустрэчы ў розных фарматах, у тым ліку з удзелам патэнцыйных медыятараў. Важна стварыць кааліцыю краін, якія будуць сачыць за выкананнем дамоўленасцяў. Ёсць розныя фарматы гэтай кааліцыі, ёсць фарматы, якія называюць Нарманскі, Будапешцкі, мы знойдзем свой беларускі фармат, які забяспечыць максімальную выканальнасць дамоўленасцяў. Наша мэта — выбары сёлета».

Па словах Вячоркі, дэлегацыі Еўразвязу ў АБСЕ пацвердзілі падтрымку гэтай мэты, каб выбары адбыліся не ў будучым годзе, як гэтага хоча Лукашэнка, а менавіта сёлета.

Беларускае Радыё Рацыя