Франак Вячорка: Задача 6 пакету санкцый – зрабіць так, каб Лукашэнку было ўсё даражэй іх абыходзіць



Еўрапейскі звяз рыхтуе шосты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму ў Беларусі, бо пяты пакет быў не дасканалы? Падрыхтоўка шостага пакету пачалася яшчэ ў кастрычніку 2021 года. Пра гэта ішлі размовы ў Бруселі са старшынём Рады Еўропы Шарлем Мішэлем і старшынём Еўрапейскай камісіі Урсулай фонд дэр Ляйн – адзначыў у размове з нашым радыё прадстаўнік Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка. Ён патлумачыў, чаму ўзнікла неабходнасць падрыхтоўку новага санкцыйнага пакету:

– Галоўная яго задача закрыць дзіры – лазейкі, якія засталіся пасля пятага пакету. Мы ведаем, што Еўрапейскі Саюз увёў сектаральныя санкцыі за міграцыйны крызіс, за захоп самалёта Ryan Air, але засталіся магчымасці абыходу санкцый у калійнай сферы, у нафтахімічнай сферы і задача гэтага пакету будзе зрабіць так, каб Лукашэнку было ўсё даражэй і складаней гэтыя санкцыі абыходзіць.

Еўразвяз пачаў уводзіць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі восенню 2020 года ў адказ на фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян, у тым ліку польскай меншасці ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя