Франак Вячорка: Зараз ужо няма апазіцыі, ёсць большасць, ёсць народ



Дзень волі забараняюць. Афіцыйныя беларускія ўлады ў Менску не дазволілі правядзення афіцыйных мерапрыемстваў да дня Волі – 25 сакавіка. Больш таго, улады пачалі прэвентыўныя затрыманні і арышты актывістаў напярэдадні святкаваняў.

У офісе Святланы Ціханоўскай дакладна разумеюць адказнасць і значэнне гэта Дня для беларускага народа, заўважыў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка:

–  Зараз ужо няма апазіцыі, ёсць большасць, ёсць народ, ёсць розныя групы, якія бачаць па-рознаму выхад з крызісу. Для Ціханоўскай 25 сакавіка мае гіганцкае значэнне, я з ёй пра гэта вельмі шмат разоў размаўляў, і яна асабіста за тое, каб людзі выходзілі на вуліцу. Яна з іншага боку разумее адказнасць і разумее, што не мае маральнага права заклікаць. Знаходзячыся ў Вільні, лёгка казаць – вам трэба туды, вам трэба зрабіць тое. Усё такі пакідае гэта за самімі беларусамі.

Святлана Ціханоўская таксама звярнулася да беларусаў і аб’явіла «пачатак пратэставай вясны» напярэдадні 25 сакавіка.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя