Франсуа Аланд: Францыя павінна выступіць адзіным фронтам



Па непацверджаных пакуль дадзеных, адказнасць за тэракты ўзяла на сябе забароненая групоўка «Ісламская дзяржава». Як паведамляюць СМІ са спасылкай на відавочцаў, тэрарысты крычалі, што помсцяць за дзеянні французскіх уладаў у Сірыі. Французскія газеты разглядаюць тэракты як вайну супраць Францыі і заклікаюць даць адпор тэрарыстам. «У памяць аб сапраўдных учорашніх пакутніках, нявінных ахвярах і ў імя рэспублікі Францыя павінна выступіць адзіным фронтам», – гаворыцца ў артыкуле Le Parisien. «Варварства тэрарыстаў перайшло гістарычную мяжу», – напісала Liberation. У рэдакцыйным артыкуле выдання падкрэсліваецца, што Францыя павінна працягваць дзейнічаць на Блізкім Усходзе без ваганняў.

ЕЗ заклікае лідараў краін-удзельніц G20 на саміце ў Турцыі адказаць на пагрозу тэрарызму пасля падзей у Парыжы. Пра гэта заявіў старшыня Еўрасавета Дональд Туск у лісце прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду.

„Мы папросім на сустрэчы сусветных лідараў G20 у Антальі адказаць на пагрозу тэрарызму”, – напісаў Туск, ліст якога са спачуваннямі распаўсюдзіла прэс-служба Еўрасавета, перадае РІА „Навіны”.

Па ўсім свеце праходзяць акцыі жалобы ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы. Жыхары канадскага Манрэаля, у тым ліку мэр горада, выйшлі на вуліцы пад дождж, каб ушанаваць памяць ахвяр серыі нападаў хвілінай маўчання. Акрамя таго, на вуліцах прагучаў нацыянальны гімн Францыі.

На стадыёне «Уэмблі» ў Лондане зрабілі падсвятленне ў выглядзе французскага сцяга ў памяць аб загінуўшых падчас тэрактаў у Парыжы. Таварыскі матч паміж зборнымі Англіі і Францыі, які павінен быў адбыцца 17 лістапада, адмянілі з-за трагічных падзей у французскай сталіцы.