Францішак Вячорка: Прадстаўнікі Лукашэнкі не гатовыя сядаць за стол перамоваў



Дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Францішак Вячорка распавёў пра тое, што перамовы з прадстаўнікамі Лукашэнкі вядуцца.

 «Працягваюцца кансультацыі, адбываецца дыялог з прадстаўнікамі ўлады, з прадстаўнікамі Лукашэнкі. Ён, натуральна, не наўпроставы. Яны не гатовыя сядаць за стол перамоваў, гэта для іх прынцыпова. Для іх Святлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада занадта таксічныя. Яны баяцца, што як толькі прызнаюць існаванне другога боку, то адразу «ўпадзе карона», аўтарытэт, і яны прадэманструюць сваю слабасць», – распавёў Францішак Вячорка.

Беларускае Радыё Рацыя