Францыя прапанавала новыя правілы ўступлення краін у Еўразвяз
Францыя хоча змяніць правілы прыняцця новых краін у Еўразвяз. У дакуменце аб’ёмам дзве з паловай старонкі з прыкладаннямі Парыж заклікае замяніць дзеючую працэдуру, якая падзяляе прававую сістэму на 35 раздзелаў.
Як тлумачыць выданне Politico, цяпер краіны-ўдзельніцы шляхам ананімнага галасавання павінны падтрымаць фармальны пачатак перамоў аб прыняцці новага чальца. Пасля гэтага кандыдаты на ўступленне пачынаюць працу з Еўракамісіяй з мэтай зраўнаваць свае нацыянальныя законы. Калі гэты этап завяршаецца, бакі складаюць пагадненне аб уступленні, якое павінна ўхваліць Рада Еўразвяза. Пагадненне павінны ратыфікаваць усе краіны-ўдзельніцы.
Цяпер Францыя прапануе замяніць гэтую працэдуру новым працэсам, які будзе складацца з сямі этапаў з «больш жорсткімі ўмовамі для эфектыўнага набліжэння да еўрапейскіх нормаў і стандартаў». Акрамя таго Парыж хоча дадаць кампанент «рэверсіўныя», які дазволіць ЕЗ выйсці, калі ўрад краіны-кандыдата адступіць ад стандартаў Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя