Freedom House: узровень свабоды ў Беларусі — 11 балаў са 100
Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад „Свабода ў свеце”. Беларусь у сёлетнім дакладзе па-ранейшаму знаходзіцца ў пераліку несвабодных краін.
Узровень свабоды ў Беларусі — 11 балаў са 100. Наша краіна ў рэйтынгу апынулася на адным узроўні з Узбекістанам, Еменскай рэспублікай і Сектарам Газа. А апошнія дзве знаходзяцца ў стане вайны!
У параўнанні з папярэднім годам рэйтынг свабоды ў Беларусі ўпаў на 8 балаў. Палітычныя правы ў Беларусі былі ацэнены на 2 балы з 40, грамадзянскія — 9 балаў з 60. Незалежнасць судовага працэсу і вяршэнства права ацэньваюцца ў 0 балаў.
Беларускае Радыё Рацыя
