ФСБ закрыла крымінальную справу пра ўзброены мяцеж Прыгожына
17 гадоў таму
ФСБ закрыла крымінальную справу пра ўзброены мяцеж Прыгожына.
У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначылі, што ўдзельнікі мяцяжу 24 чэрвеня спынілі злачынныя дзеянні. У Мінабароны РФ паведамілі пра падрыхтоўку да перадачы цяжкай ваеннай тэхнікі ПВК „Вагнер” падраздзяленням Узброеных сіл Расеі.
Як паведаміў сёння раніцай „Беларускі Гаюн”, самалёт Прыгожына прызямліўся ў Мачулішчах. Бізнес-джэт Яўгена Прыгожына ў 7:40 раніцы здзейсніў пасадку на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах. Разам з самалётам Прыгожына з Расеі прыляцеў яшчэ адзін бізнес-джэт. Ён вылецеў з Санкт-Пецярбурга і прызямліўся ў Мачулішчах у 7:58.