ФСВП: Алег Сянцоў спыніў галадоўку
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які адбывае 20-гадовы тэрмін у Расеі, спыніў галадоўку, якую пачаў у траўні. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) Валерый Максіменка. Галадоўка Сянцова працягвалася 145 дзён.
У канцы верасня ФСВП апублікавала фатаграфію Сянцова з паведамленнем пра тое, што яго вывезлі ў бальніцу для абследавання. Фота ФСВП
Пацверджання гэтай інфармацыі з боку адваката і сваякоў Сянцова няма. Тэлефон адваката Сянцова Дзмітрыя Дзінзе выключаны, тэлефон сястры рэжысёра Наталлі Каплан быў заняты.