G7 заклікала ўлады Беларусі правесці новыя выбары пад міжнародным назіраннем



Краіны G7 (Вялікай сямёркі), куды ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Італія, Канада, Францыя, Японія, Германія, заклікаюць правесці новыя прэзідэнцкія выбары пад міжнародным назіраннем і вызваліць усіх палітвязняў.

У выніковым камюніке «Вялікай сямёркі», прынятым на сустрэчы кіраўнікоў МЗС дзяржаваў G7 у Лондане, гаворыцца, што краіны G7:

– заклапочныя палітычным крызісам у Беларусі у выніку сфальшаваных выбараў у жніўні 2020 года;

– заклікаюць рэжым выканаць рэкамендацыі Маскоўскага Механізму АБСЕ;

– заклікаюць рэжым вызваліць усіх палітвязняў;

– заклікаюць рэжым спыніць усе рэпрэсіі, у тым ліку супраць журналістаў і праваабаронцаў, забяспечыць права на сходы і выказванне;

– заклікаюць рэжым уступіць у сапраўдны дыялог з грамадствам і сапраўднымі лідарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці;

– заклікаюць рэжым прыняць прапанову АБСЕ стаць медыятарам у дыялогу, каб вырашыць крызіс;

– заклікаюць правесці новыя свабодныя і дэмакратычныя выбары пад міжнародным назіраннем;

– падтрымліваюць памкненні беларускага народу да дэмакратыі і прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека.

G7 таксама занепакоеная „захаваннем негатыўнай мадэлі безадказных і дэстабілізуючых паводзін Расеі”.

Беларускае Радыё Рацыя