Гаагскі суд расследуе ваенныя злачынствы ва Украіне
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе возьме ўдзел у працы сумеснай следчай групы па расследаванні ваенных злачынстваў ва Украіне. Гэтая група была створаная Літвой, Польшчай і Украінай 25 сакавіка.

У паведамленні канцылярыі Міжнароднага крымінальнага суда адзначаецца, што гэта першы ў гісторыі ўдзел офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў агульнай групе. Там запэўніваюць, што “будуць прыкладзеныя ўсе намаганні для эфектыўнага збору доказаў міжнародных злачынстваў, учыненых ва Украіне, і прыцягнення вінаватых да адказнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя
